Галадоўку "Маці 328" працягваюць 13 жанчын

Галадоўку "Маці 328" працягваюць 13 жанчын

11-ы дзень працягваецца галадоўка актывістак руху "Маці 328". На сёння ў ёй удзельнічаюць 13 жанчын, паведамляе Радыё "Свабода"

Удзельніцы акцыі дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу. Таксама яны патрабуюць перагляду спраў сваякоў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Калінкавічах галадоўку трымаюць шэсць жанчын. "Цяпер радзей выходзім на прагулкі, больш ляжым, беражом сілы. Кожны дзень да нас прыяжджае "хуткая" — замяраюць ціск, робяць, каму патрэбна, аналіз узроўню цукру ў крыві", — кажа галадоўніца Таццяна Канеўская.

Лідарка руху "Маці 328" Ларыса Жыгар пераяжджае з Пухавіцкага раёну ў Гродна, каб там падтрымаць жанчын, якія далучаюцца да акцыі пратэсту. У Пухавіцкім раёне цяпер галадаюць сем жанчын. 

Наталля Шарыпа ў Віцебску збіраецца спыніць галадоўку, якую яна трымае чацвёрты дзень. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі