Футбольны матч паміж Беларуссю і Казахстанам будуць судзіць арбітры з Чэхіі

Адборачны матч чэмпіянату свету па футболе 2010 года паміж зборнымі Казахстана і Беларусі будзе абслугоўваць брыгада арбітраў з Чэхіі. Галоўным суддзём прызначаны 33-гадовы Іржы Йек. Ягонымі асістэнтамі будуць Іво Кіціль і Марцін Вечара. Рэзервовым суддзём названы Ян Ілек.

Беларускія і казахстанскія футбалісты сустрэнуцца 1 красавіка на Цэнтральным стадыёне Алматы ў 20.30 па мясцовым часе (16.30 па беларускім).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі