Футбол на Кастрычніцкай плошчы

На Кастрычніцкай плошчы Мінску будуць паказаныя матчы з удзелам беларускіх футбольных зборных. 2 чэрвеня ў 17.25 на вялікім экране пачнецца трансляцыя гульні моладзевых каманд Беларусі і Вугоршчыны, якая пройдзе ў рамках адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы 2009 года. А ў 22 гадзіны на Кастрычніцкай плошчы можна будзе паглядзець другі тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2008 года паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Балгарыі. Увесь паядынак не будзе паказаны на вялікім экране па просьбе Беларускай федэрацыі футбола, якая такім чынам хоча прыцягнуць больш балельшчыкаў на стадыён «Дынама».
Аднак 6 чэрвеня матч Балгарыя - Беларусь будзе паказаны ў поўным аб’ёме.

БелаПАН