Футбаліст салігорскага “Шахцёра” трапіў у турму

Як распавялі Tribuna.com ў прэс-службе Упраўлення унутраных спраў Мінаблвыканкама, футбаліст салігорскага “Шахцёра” і экс-форвард моладзевай зборнай Беларусі Уладзімір Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад пакарання. Па непадцверджанай інфармацыі, Юрчанка быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне без правоў і не змог своечасова выплаціць штраф. Вядома, што праблемы з ДАІ на гэтай глебе былі ў Юрчанкі і раней.

Каля месяца таму на адной з трэніровак Юрчанка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. З тых часоў у занятках “Шахцёра” ён удзелу больш не прымаў. Вядома, што ў сёння футбаліст быў пераведзены ў турму горада Жодзіна для адбыцця пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі