Фронтмэн Arctic Monkeys жадае напісаць мелодыю для агента 007

Алекс Тэрнэр (Alex Turner) нядаўна выдаў міньён з саўндтрэкам да фільма “Субмарына”, рэжысёрам выступіў яго сябар Рычард Эёэйд(Richard Ayoade). Пасля чаго ў інтэрв’ю ВВС прызнаўся, што ў будучым з радасцю б пісаў музыку для фільмаў. Але толькі для выбраных.

Падчас размовы Тэрнэр прызнаўся, што адмыслова не працаваў над саўндтрэкам, а проста напісаў некалькі мелодый, якія самі сабой склаліся ў дарожку. Таксама музыка заявіў, што наўрад ці змог бы напісаць саўндтрэк да фільма “Трансформеры” ці нечага падобнага. Аднак музыка прызнаўся, што з задавальненнем напісаў бы мелодыю для фільма пра Джэймса Бонда, бо гэта зусім іншая гісторыя.

Фота: ovsya.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі