Franz Ferdinand прадставілі два новыя трэкі (слухаць)

Раней у гэтым годзе Franz Ferdinand ужо гралі шэраг песень з будучага альбома на канцэртах, а цяпер аформілі дзве з іх — “Love Illumination” і “Right Action” — у афіцыйны сінгл. 7" вінілавую пласцінку можна набыць на лэйбле Domino.
 

Яшчэ ў траўні шатландскі гурт анансаваў свой будучы лонгплэй пад назвай “Right Thoughts, “Right Words, Right Action” і абнародаваў трэк-ліст:

Right Action

Evil Eye

Love Illumination

Stand On The Horizon

Fresh Strawberries

Bullet

Treason! Animals

The Universe Expanded

Brief Encounters

Goodbye Lovers & Friends

Запіс пласцінкі “Right Words, Right Action” пачаўся ў лютым мінулага года, а рэліз запланаваны на 26 жніўня 2013. Як паведамлялася раней, у запісе ўдзельнічала Раксан Кліфард з гурта Veronica Falls.

Папярэдні лонгплэй каманды “Tonight: Franz Ferdinand” з’явіўся ў 2009 годзе.

Фота: wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі