Фотафакт: талер — першая беларуская крыптавалюта

Фотафакт: талер — першая беларуская крыптавалюта

З’явілася першая беларуская крыптавалюта — талер (Taler, TLR). Яе афіцыйная прэзентацыя адбудзецца ў Мінску 9 кастрычніка. Як інфармуе сайт telegra.ph, талер заснаваны на тэхналогіі блокчэйн і алгарытме біткойна, з’яўляецца дэцэнтралізаванай крыптавалютай, якая не мае адзінага эмісійнага цэнтра і цэнтралізаванага кіравання. Стваральнікі падкрэсліваюць, што галоўная іх ідэя — “адвязаць” грошы ад дзяржавы, а задача — вярнуць людзям кантроль над іх уласнымі грашыма.

Адзначаецца, што сістэма талера ўжо працуе. Стартавы ўзровень яго курса акрэслены як 10 BYN / 1 TLR.

Цікава, якая будзе рэакцыя ўладаў на з’яўленне крыптавалюты ў Беларусі. Яна, як вядома, пакуль што знаходзіцца “па-за рамкамі прававога поля”.

Фотафакт: талер — першая беларуская крыптавалюта
Крыптавалютамі ў Беларусі цікавяцца на ўсіх узроўнях. Калаж: ibigdan.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі