Фотафакт: Кіраўнік КНДР і "камуністычны" смартфон

Ён атрымаў назву Arirang, у гонар папулярнай у КНДР народнай песні.



ВВС паведамляе, што тэлефон, як мяркуецца, абсталяваны аперацыйнай сістэмай Android ад Google. Малаверагодна, што смартфон сапраўды зроблены ў КНДР, мяркуе эксперт у галіне паўночнакарэйскіх тэхналогій Марцін Уільямс.





У мінулым годзе камуністычны рэжым заявіў аб стварэнні ўласнага планшэтнага кампутара, але пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што, верагодна, кампутар быў зроблены ў Кітаі.





Сетка мабільнай сувязі існуе ў КНДР з 2008 года. Але яе дзейнасць у значнай ступені кантралюецца і абмяжоўваецца. У Паўночнай Карэі 2 мільёны карыстальнікаў мабільных тэлефонаў, але амаль кожнаму ўладальніку прылады забаронена кантактаваць з замежжам.

 

Фота — Reuters/KCNA