Фотафакт: Кіраўнік БПЦ ездзіць на дарагім аўто з расійскімі нумарамі

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел ездзіць на Range Rover з расійскімі нумарамі. Фотаздымак аўтамабіля апублікаваў у сваім твітары лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. "Эх, хаця б дзеля прыстойнасці можна было памяняць нумары", — пракаментаваў палітык.

Нагадаем, што мітрапаліт Павел быў прызначаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі 25 снежня 2013 года з Разані. Прызначэнне кіраўніком царквы грамадзяніна замежнай дзяржавы супярэчыць беларускім законам. Пасля хвалі крытыкі мітрапаліт абяцаў прыняць беларускае грамадзянства і вывучыць беларускую мову. Аднак афіцыйных звестак пра змену грамадзянства няма і праз паўтара года пасля прызначэння Паўла кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.

Range Rover L405 — пазадарожнік з шыкоўным салонам. Эксперты параўноўваюць яго салон з аздабленнем дарагіх яхтаў. Каштуе аўтамабіль больш за 100 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі