Вы тут

Фотафакт: Чыж прыйшоў паглядзець, як гуляе мінскае футбольнае “Дынама”

Бізнэсмен Юрый Чыж прыйшоў на матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі “Дынама” (Мінск) — “Граніт”, што праходзіў на стадыёне “Трактар”, піша Прессбол.

З сакавіка гэтага года Чыж быў у СІЗА КДБ па абвінавачанні ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 14 верасня яго выпусцілі ў сувязі з прызнаннем віны і кампенсацыяй шкоды.

Раней Юрый Чыж быў старшынёй назіральнага савета “Дынама”. Пасля арышту на гэтую пасаду прызначылі яго сына Сяргея. Тым не менш Чыж-старэйшы наведаў гульню “роднай” каманды пасля вызвалення. Дарэчы, дынамаўцы разграмілі сваіх сапернікаў з лікам 5:0.