Фінансаванне мінскіх школ будзе залежаць ад колькасці вучняў

Фінансаванне мінскіх школ будзе залежаць ад колькасці вучняў

Фінансаванне мінскіх школ будзе залежаць ад колькасці вучняў у іх. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 верасня 2018 года. Удзельнікамі праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання стануць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы. З 2020-га да яго далучацца і ўстановы дашкольнай адукацыі, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Сёлета ў сталіцы будуць працягнуты мерапрыемствы па аптымізацыі і рацыянальным выкарыстанні бюджэтных сродкаў, накіраваных на развіццё адукацыі. Адно з іх — павелічэнне напаўляльнасці класаў. Калі ў 2016-м яна ў Мінску складала 24,9 чалавека, то ў 2017-м ужо 25,3 чалавека. Таксама аптымізацыя бюджэту здзяйснялася праз скарачэнне гадзін эстэтычнай накіраванасці, праз аб'яднанне, рэарганізацыю і ліквідацыю ўстаноў адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі