Фанаты БАТЭ праспявалі сваёй камандзе “ісландскае ХУ” (відэа)

Фанаты БАТЭ праспявалі сваёй камандзе “ісландскае ХУ” (відэа)

Фанаты БАТЭ вырашылі прывітаць сваю каманду так, як ісландцы сустракалі зборную сваёй краіны пасля выступу на Еўра-2016”. У другім тайме матчу з фінскім СІКам, які прайшоў на “Барысаў-Арэне” 12 ліпеня, заўзятары гаспадароў паспрабавалі выканаць знакамітае прывітанне з выгукам “Ху” і апладысментамі — гэтак званы Viking Clap.

Нагадаем, што матч БАТЭ — СІК скончыўся з лікам 2:0. Наступны матч адбудзецца 19 ліпеня ў Фінляндыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі