Фальшывыя манашка і ксёндз везлі з Беларусі кантрабандныя цыгарэты (фота)

Махляры спрабавалі іх правезці ў схованцы, абсталяванай ў аўтамабілі з лагатыпам дабрачыннай арганізацыі Caritas.

Кантрабанду больш за 15,5 тысяч пачак цыгарэтаў выявілі польскія памежнікі. Затрыманыя з’яўляюцца палякамі, паведамляе радыёстанцыя RMF FM.

Падчас праверкі аўтамабіля кіроўца і яго спадарожніца заявілі, што вазілі ў Беларусь святочныя падарункі і зараз вяртаюцца дахаты. Аднак памежнікі праверылі аўтамабіль і выявілі кантрабанду на 170 тысяч злотых (каля 55 тысяч долараў). Пазней высветлілася, што аўтамабіль не мае ніякага дачынення да дабрачыннай арганізацыі, як і кантрабандысты не з’яўляюцца ксяндзом і манашкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі