Facebook зменіць алгарытм для барацьбы з правакацыйнымі загалоўкамі

Facebook зменіць алгарытм для барацьбы з правакацыйнымі загалоўкамі

Сацыяльная сетка Facebook абвясціла пра запланаваныя змены механізма складання стужкі навін. Робіцца гэта для таго, каб у яе трапляла менш артыкулаў з неінфарматыўнымі і правакацыйнымі загалоўкамі.

Як інфармуе ВВС, да пераменаў Facebook падштурхнулі шматлікія скаргі карыстальнікаў. Яны незадаволеныя тым, што часам загалоўкі артыкулаў уводзяць у зман ці не ўтрымліваюць ключавую інфармацыю. Атрымліваецца, што іх задача толькі прымусіць чытача клікнуць. Прыводзяцца наступныя прыклады загалоўкаў: "Ён паклаў часнык у чаравікі, перад тым як легчы спаць, у тое, што адбылося далей, немагчыма паверыць", "Яна зазірнула пад падушку і ўбачыла гэта… Я быў у шоку!".

Facebook вылучае два тыпы "клікбэйт" (ад слоў Click (клікнуць) і Bait (прынада)) загалоўкаў. Першы — тыя, якія не даюць загадзя зразумець змест матэрыялу ("Вы не паверыце, хто спатыкнуўся і ўпаў на чырвонай дарожцы"), другі — тыя, якія перабольшваюць значнасць інфармацыі ("Ці праўда, што яблыкі шкодныя для вас?").

Быў праведзены аналіз дзясяткаў тысяч падобных матэрыялаў, па выніках чаго спецыялісты кампаніі стварылі алгарытм. Ён працуе па аналогіі са спам-фільтрам у электроннай пошце. Публікацыі сайтаў, старонак у сацсетцы, якія дрэнна сябе зарэкамендавалі, будуць радзей з'яўляцца ў стужках карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі