Вы тут

Еўрарадыё і 34mag.net ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі “Ты можаш!” (фота)

Прэмія “Ты можаш!” — гэта супольны праект рэдакцый Еўрарадыё і 34mag.net, які адзначае асобных людзей і ініцыятывы ў галіне абароны правоў чалавека. Цырымонія ўпершыню прайшла 27 траўня ў Мінску ў прасторы “ЦЭХ”. Прадстаўнікі абедзьвюх рэдакцый узнагародзілі 10 асобаў і ініцыятываў, якія адзначыліся ў галіне абароны правоў чалавека ў Беларусі. Імі сталі:

  1. Праект Makeout — праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.
  2. Аксана Гайко — менеджарка культурніцкай пляцоўкі “Прастора КХ” з Брэста.
  3. Вольга Каскевіч — заснавальніца экалагічнай арганізацыі “Багна” і менеджар аддзела грамадскіх кампаній у таварыстве “Зялёная сетка”.
  4. Яўген Меркіс — старшыня моладзевай краязнаўчай арганізацыі “Талака” з Гомеля.
  5. Сяргей Бахун — спартовы заўзятар, які адстойвае права заўзятараў наведваць спартыўныя арэны з нацыянальнай сімволікай.
  6. Ларыса Жыгар — каардынатар праекта “Рух маці 328” з Гродна. Ён аб’ядноўвае жанчын, чые дзеці патрапілі пад дзеянне 328-га артыкула КК — незаконны абарот наркатычных рэчываў.
  7. Эніра Браніцкая — кіраўнік грамадскай праваабарончай арганізацыі “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.
  8. Алесь Буракоў — журналіст з Магілёва, які адстойвае правы журналістаў-фрылансераў.
  9. Алесь Крот — кіраўнік моладзевай прафсаюзнай арганізацыі “Студэнцкая рада”, Мінск.
  10. Алена Куляшова — заснавальніца сэканд-хэнда Flea shop і праекта дапамогі бяздомным жывёлам Zoo help, Ліда.

“Прэмія — гэта вынікі вашай праваабарончай і грамадскай дзейнасці. Яна падводзіць вынікі 2015 года. Яна прызначаная для праваабаронцаў і найбольш актыўных людзей, прадстаўнікоў моладзевых арганізацый, рознага кшталту ініцыятываў”, — расказалі ініцыятары ўзнагароды.