Еўракамуністы прапануюць уключыць беларускіх дэпутатаў у Еўранэст

10 сакавіка ў Еўрапарламенце адбудзецца галасаванне па рэзалюцыі па Беларусі. Сярод іншага дэпутаты ў сваіх рэзалюцыях закранулі і пытанне ўдзелу нашай краіны ў Парламенцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства.  Група камуністаў і крайніх левых фактычна прапануе ўключыць у Еўранэст беларускіх парламентарыяў. Яна выступае за тое, што “ўдзел у міжпарламенцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства мусіць быць узгоднены на падставе кансенсусу ўсіх парламентаў-удзельнікаў без дыскрымінацыі ніводнага з бакоў”.

Дэпутаты Групы еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў у сваім варыянце прапаноўваюць адзначыць, што беларуская дэлегацыя ў Еўранэсце будзе складацца з прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Нагодай для гэтага стала тое, што беларускі парламент не прызнаецца Еўрапарламентам, АБСЕ і Саветам Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі