Еўракамісія можа даць Украіне крэдыт на рэформу газаправоднай сістэмы

Аб прагрэсе ў перамовах наконт крэдыту заявіў прадстаўнік Еўракамісіі Марк Грэй. "Бакі блізкія да пагаднення пра абавязанні украінскага газасектару, якія дадуць магчымасць міжнародным фінансавым інстытуцыям падрыхтаваць пакет крэдыту", —- заявіў Марк Грэй. Пакет падтрымкі мае вырашыць складанасці з пампаваннем газу ў падземныя сховішчы, а таксама ў мадэрнізацыі і развіцці інфраструктуры.

Украіна папрасіла ЕС даць крэдыт у 4,2 млрд долараў у сярэдзіне чэрвеня. Еўракамісія лічыць, што рэальная сума крэдыту — 1,7-2 млрд долараў.


Паводле Unian.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі