Еўракамісія абмяркуе Беларусь 13 красавіка

Намеснік кіраўніка дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс заявіў аб наяўнасці прагрэсу ў Беларусі ў пытаннях забеспячэння свабоды СМІ. Бачачы прагрэс Беларусі па пяці напрамках, уключаючы СМІ, Еўракамісія вырашыла яшчэ раз ацаніць 13 красавіка крокі Беларусі, заявіў ён на паседжанні "круглага стала" па заканадаўстве аб СМІ ў Мінску. Еўрачыноўнік растлумачыў, што ацэнка зробленых у Беларусі крокаў адыгрывае істотную ролю ў прыпыненні абмежавальных мер Еўракамісіі ў дачыненні да Беларусі.

Прагрэсам прадстаўнік Еўракамісіі назваў крокі па друку і распаўсюдзе газет "Наша Ніва" і "Народная воля". Ён заўважыў, што гэтыя газеты знаходзяцца ў адкрытым продажы і даступныя па падпісцы.

Разам з тым ён выказаў заклапочанасць Еўракамісіі цяжкасцямі іншых выданняў у распаўсюдзе праз сістэму "Белсаюздруку", пытаннямі акрэдытацыі замежных СМІ.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі