Эстонія таксама вырашыла не прымаць самалёты "Белавія"

Эстонія таксама вырашыла не прымаць самалёты "Белавія"

Эстонія таксама вырашыла не прымаць самалёты "Белавія". Пра гэта ў чацвер у Twitter паведаміла прэм'ер-міністр гэтай краіны Кая Калас. Афіцыйнае рашэнне будзе прынятае ўжо 27 траўня. "Беларускі ўрад павінен узяць на сябе адказнасць за свае дзеянні", — піша прэм'ер.

Як паведамляе delfi.ee, раніцай у чацвер у Талін прыляцеў самалёт "Белавія". Як цяпер высвятляецца, гэта апошні рэйс.

Эстонія — апошняя балтыйская краіна, якая адмовілася прымаць самалёты "Белавія". Раней такія рашэнні прынялі Літва, Латвія, Польшча, Швецыя і Фінляндыя.

Эстонія не спяшалася прымаць рашэнне пра забарону, чакаючы адзінага рашэння ЕС. Пра гэта распавёў міністр эканомікі Тааві Аас. Нібыта чыноўнікі міністэрства не маглі знайсці юрыдычную фармулёўку, якая б дазволіла міністру падпісаць забарону на палёты самалётаў "Белавія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі