Эстонцы купілі буйнога беларускага вытворцу фарбаў — кампанію “Кондар”

Найбуйнейшы эстонскі вытворца лакаў і фарбаў — Eskaro AS — купіў самае вялікае і вядомае беларускае прадпрыемства па вытворчасці фарбаў "Кондар".

Дырэктар па маркетынгу Eskaro Сірэт Коопуу сказала, што прадпрыемства спадзяецца пасля набыцця беларускага завода значна павялічыць абарот. Доля заснаванага ў 1997 годзе "Кондара" на беларускім рынку складае прыкладна 10%.

Прадпрыемства валодае разгалінаванай дылерскай сеткай, праз якую эстонцы спадзяюцца істотна павялічыць продаж сваёй прадукцыі. Кампанія Eskaro плануе інвесціраваць вялікія сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці "Кондара", каб павялічыць яго долю на беларускім рынку да 30-35%.


"Деловые ведомости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі