ЕНП: рашэнне Мілінкевіча - моцны сігнал для ўсяго свету

Прэзідыўм Еўрапейскай народнай партыі  занепакоены, што падчас прэзідэнцкіх выбараў беларускія ўлады ізноў могуць пайсці на парушэнне дэмакратычных стандартаў, паведамляе "Хартыя-97". Партыя лічыць, што ў Беларусі адсутнічаюць ўмовы для правядзення вольных і справядлівых выбараў.

Прэзідэнт партыі Вільфрыд Мартэнс заявіў, што ў гэтай сітуацыі ЕНП падтрымлівае рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць ў выбарах, што з'яўляецца моцным сігналам як для Беларусі і Еўропы, так і для ўсяго свету.