"Энергетычны Рамштайн" і абвастрэнне сітуацыі пад Бахмутам — 252-я раніца вайны

Украінскія вайскоўцы ўчора адбівалі атакі расіян у Луганскай і Данецкай абласцях / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы ўчора адбівалі атакі расіян у Луганскай і Данецкай абласцях / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Краменчугу (гэта ў Палтаўскай вобласці) ноччу працавалі сілы СПА — збівалі "варожыя аб'екты", паведаміў гарадскі галава Віталь Малецкі. Выбухі ўначы чулі і ў Дняпры, пісаў украінскі рэсурс "Суспільне". У горадзе і вобласці аб'явілі паветраную трывогу. Пазней кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка распавёў, што над вобласцю збілі шэсць дронаў-камікадзэ.

У выніку абстрэлу Купянскага раёна (гэта ў Харкаўскай вобласці) пацярпела трохгадовае дзіця. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. У хлопчыка выбуховыя траўмы. Ён у бальніцы.

Пад абстрэлам учора былі і некалькі грамад Сумскай вобласці. Тут таксама ёсць паранены, яго шпіталізавалі. У адной з гаспадарак асколкамі забіла каня. Пра гэта распавёў старшыня Сумскай абласной адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі. Пашкоджаныя некалькі жылых дамоў. Расіяне сышлі з Сумскай вобласці яшчэ вясной, але працягваюць рэгулярна абстрэльваць рэгіён — з тэрыторыі прыгранічных раёнаў Бранскай і Курскай абласцей.

"Энергетический Рамштайн" и обострение ситуации под Бахмутом — 252-е утро войны
Наступствы абстрэлу вёскі ў Сумскай вобласці / @Zhyvytskyy

Францыя павялічыць ваенную падтрымку Украіны, у прыватнасці, па супрацьпаветранай абароне. Гэта паабяцаў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму кіраўнік Францыі Эмануэль Макрон. Яны ўчора размаўлялі па тэлефоне. Прэзідэнты таксама абмеркавалі, як Парыж можа дапамагчы ў аднаўленні аб'ектаў энэргетычнай інфраструктуры, якія былі пашкоджаныя ў выніку расійскіх нападаў.

Відавочна, што Расія робіць стаўку на зіму, і гэты выклік павінен разглядацца менавіта як выклік усёй Еўропе, мяркуе Зяленскі. Пра гэта ён казаў у традыцыйным відэазвароце. "Любыя зімовыя цяжкасці Масква будзе падаваць у сваёй прапагандзе як нібыта доказ неплацежаздольнасці аб'яднанай Еўропы", — адзначыў ён.

Зяленскі таксама распавёў аб размове з Еўракамісарам па пытаннях энергетыкі Кадры Сімсан — яны абмеркавалі ідэю стварэння "энергетычнага Рамштайну" для Украіны. "Сродкі, тэхнічная падтрымка, трансфарматары, генератары, энэрганосьбіты — гэта тое, што жыццёва неабходна для нашай абароны", — растлумачыў ідэю Зяленскі. Паводле яго слоў, Расія сур'ёзна пашкодзіла ўжо прыкладна 40% усёй энергетычнай інфраструктуры Украіны, у прыватнасці цеплаэлектрастанцыі, цеплаэлектрацэнтралі і гідраэлектрастанцыі.

Расіяне працягваюць наступальныя аперацыі каля Бахмута ў Данецкай вобласці, пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута вывучэння вайны. Інтэнсіўныя баі працягваюцца ў раёне Опытнага (гэта прыкладна за 3 км на паўднёвы захад ад Бахмута) і ў ваколіцах Саледара (13 км на паўночны ўсход ад Бахмута), пішуць экспэрты Інстытута са спасылкай на расійскіх блогераў. А са спасылкай на ўкраінскія крыніцы — "што ўкраінскія войскі працягваюць адбіваць бясконцыя расійскія атакі на Бахмут, і што ўкраінскія войскі эвакуююць мірных жыхароў у найбліжэйшай Клешчыеўцы (прыкладна за 9 км на паўднёвы захад ад Бахмута)".

Генштаб УСУ сёння раніцай паведамляе, што праціўнік "праводзіць наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках". За апошнія суткі ўкраінскія сілы абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Макееўка, Неўскае і Белагораўка Луганскай вобласці і Верхнекаменскае, Опытнае, Бахмут, Маёрск, Першамайскае, Новаміхайлаўка, Вадзяное, Паўлоўка і Прачыстаўка Данецкай вобласці.

"Энергетический Рамштайн" и обострение ситуации под Бахмутом — 252-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 1 лістапада 2022 года / understandingwar.org

Эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны таксама адзначаюць, што Расія, падобна, мае намер закупляць у Іране новыя партыі дронаў, а таксама балістычныя ракеты. На думку экспертаў, гэта вядзе да росту залежнасці Расіі ад іранскага зброі.

"Расія, хутчэй за ўсё, дамовілася аб дадатковых пастаўках іранскай зброі праз змяньшэнне яе ўласных запасаў крылатых ракет і дронаў падчас вайны ва Украіне, асабліва за час расійскай кампаніі супраць украінскай крытычна важнай інфраструктуры [...] Расія, верагодна, працягне наносіць удары дронамі і ракетамі па крытычна важнай інфраструктуры, спрабуючы кампенсаваць правалы яе канвенцыйных сіл на фронце", — пішуць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Нягледзячы на выхад Расіі з "збожжавай здзелкі", рух судоў з сельгаспрадукцыяй працягваецца. ААН пацвердзіла, што 3 лістапада чакаецца праходжанне "збожжавым калідорам" яшчэ 8 судоў. Пра гэта паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі