Police deployed to remove Resistance! posters across Minsk

"Супраціў! Сопротивление! Resistance!" - транспаранты з гэтым словам на трох мовах былі вывешаныя ў розных раёнах Мінску сёння зранку.

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" замацавалі іх на усіх асноўных уездах у беларускую сталіцу на кальцавой. Расцяжкі ўбачылі тысячы жыхароў у самых ажыўленых месцах Мінску: каля станцый метро "Інстытут культуры", "Партызанская", у раёнах рынкаў "Чэрвенскі", "Экспабел", "Аўтарынак".

Агулам было вывешана каля 15 транспарантаў. Многія з іх правіселі больш як паўгадзіны, пасля чаго іх знялі міліцыянты, піша сайт "Еўрапейская Беларусь".