12:26 Belarus focused on local fuel

Выкарыстанне мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў у Беларусі сёлета плануецца павялічыць больш чым на 460 тысяч тон умоўнага паліва.  Дадзены паказчык у паўтара разы вышэй, чым у 2006 годзе. Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

На думку дырэктара дэпартамента Льва Дубовіка, сёлета павінна пачацца паніжэнне спажывання прыроднага газу і мазуту. Ён адзначыў, што выкарыстанне мазуту ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі варта выключыць.

Плануецца таксама цалкам адмовіцца ад выкарыстання пячнога бытавога паліва ў кацельнях і скараціць яго ўжыванне для сушкі збожжа. Для гэтых мэтаў збіраюцца выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва і газ.


Паведамляе БЕЛТА