Эліс Купер паставіць мюзікл пра сваё каханне

Легендарны рокер Эліс Купер (Alice Cooper) збіраецца паставіць мюзікл па матывах свайго першага сольнага альбома "Welcome To My Nightmare" (1975).  Паводле словаў музыкі, ён ужо вядзе перамовы пра пастаноўку з брадвейскімі тэатрамі. Галоўнай сваёй задачай Купер бачыць "узнаўленне шоў, якое ставілася калісьці для канцэртаў у падтрымку альбома. Ідэя вар'ятня, у якой за табой зачыняюцца дзверы і ўжо ніколі не выйсці, проста выдатная. Клаўстрафобія - класная рэч", - інтрыгуе Купер.

Але адным толькі ўзнаўленнем спецэфектаў і атмасферы шоў "Welcome To My Nightmare" мюзікл не абмяжуецца. У аснове дзеяння будзе ляжаць асабістая гісторыя Купера.

Рокер каментуе гэта так: "Мы з жонкай жывём разам ужо 34 гады. У нас, напэўна, самы моцны шлюб ва ўсім музычным бізнесе. І калі гэтую гісторыю перанесці на сцэну, гэта будзе вельмі рамантычна і надасць шоў сардэчнай цеплыні. Уявіце, перад вамі стаіць абсалютны монстр, які моцна закаханы ў дзяўчыну, гэта монстр з залатым сэрцам. Мне б хацелася перадаць яго пачуцці ў гэтым спектаклі".

Калі начныя кашмары Эліса Купера можна будзе ўбачыць на тэатральных падмостках пакуль не паведамляецца.

Фота: blackliberal.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі