Эксперты распавялі аб асаблівых сімптомах "омікрона"

Новая хваля пандэміі выклікана штамам каранавіруса "омікрон" / Reuters
Новая хваля пандэміі выклікана штамам каранавіруса "омікрон" / Reuters

Штам каранавіруса "омікрон" можа выклікаць праблемы страўнікава-кішачнага тракту (СКТ). У інфіцыраваных ўзнікае млоснасць, ваніты, боль у жываце, уздуцце, пякотка ці дыярэя. Пра гэта заявіў прафесар Цім Спектар з арганізацыі ZOE Covid Symptom Study, паведамляе выданне The Sun.

Узнікненне такіх нехарактэрных для каранавіруснай інфекцыі сімптомаў звязана з магчымасцю "омікрона" асядаць не ў носе, а ў кішачніку.

У сувязі з гэтым спецыялісты раяць: пры ўзнікненні праблем з СКТ зрабіць тэст на COVID-19 і па магчымасці сысці на самаізаляцыю .

Цім Спектр — эпідэміёлаг з Каралеўскага каледжа ў Лондане і аўтар ідэі Covid Symptom Tracker. Гэта дадатак, які дазваляе адсочваць сімптомы COVID-19 у вялікай колькасці людзей. Першапачаткова праект быў запушчаны ў Вялікабрытаніі, але затым да яго далучыліся ЗША.

Нагадаем, раней аб праблемах з СКТ у дзяцей, хворых на COVID-19, казаў і беларускі педыятр Кірыл Савасценка. Паводле яго слоў, у гэтую хвалю, справакаваную "омікронам", у маленькіх дзяцей нярэдка назіраецца дыярэя і ваніты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі