Эксперт: Калі прадаць “Белтрансгаз”, чым гандлявацца потым?

110902 ManjonakS.mp3

Еўрарадыё:  Беларусь і Расія аднавілі перамовы пра пастаўку газа ў 2012 года а таксама пра прыватызацыю "Белтрансгаза" "Газпромам". Чаго чакаць ад гэтых перамоваў?

Таццяна Манёнак: Пакуль чакаць няма чаго, згодна з афіцыйнай інфармацыяй прэсавай службы “Газпрама”, здзелка будзе толькі ў пачатку снежня. Пакуль не вызначанае галоўнае пытанне – якая будзе базавая цана на газ у Беларусі, пачынаючы з 2012 года. Ідэальна для Беларусі, каб гэта быў нейкі сярэднерасійскі кошт, кошт памежных з Беларуссю вобласцяў.

Канечне, расійскі бок на гэта не пойдзе. Расійскі бок заяўляе, што гэта будзе сярэднееўрапейская цана, мінус ільготныя каэфіцыенты, якія абяцае Пуцін у сувязі з тым, што Беларусь увайшла ў мытны саюз. Я так разумею, што галоўная для Беларусі менавіта праблема базавага кошту, да якога і будуць прымененыя гэтыя каэфіцыенты. Галоўнае для Беларусі вывесці максімальна нізкі кошт, набліжаны да Расіі, таму што пачынае працаваць быццам бы працаваць адзіная эканамічная прастора. У яе межах падвысіцца канкурэнцыя.

Беларускім прадпрыемствам спадзявацца на эфект ад яшчэ адной дэвальвацыі будзе складана, бо тыя эканамічныя пагадненні, якія былі заключаныя, прадугледжваюць каардынацыю паказчыкаў інфляцыі. І ў Беларусі ёсць рызыка ўвогуле апынуцца за межамі мытнага саюза, калі яна не будзе выконваць гэтыя абавязкі. Але пакуль што гэта закладзена ў пагадненне як ідэя.

Невядома ці будзе гэта выконвацца, тым не менш канкурэнцыя будзе падвышацца. Беларусі, якая будзе мець кошты на газ значна вышэйшыя, розніца ўжо перавышае 120 даляраў, складана будзе канкурыраваць. Таму гандаль будзе даволі жорсткі. Расійскаму боку патрэбныя не толькі “Белтрансгаз”, але і актывы іншых вядучых прадпрыемстваў. 

Еўрарадыё: Гэта ўжо стала традыцыяй, што замовы заключаюцца напрыканцы снежня?

Таццяна Манёнак: Гэтае пытанне вельмі важнае для Беларусі, відавочна, што гэтыя перамовы будуць складанымі. Размова ідзе не толькі пра кошт газа на 2012 год. Справа ў тым, што Беларусь хоча выгандляваць сабе ўмовы спрыяльныя на перспектыву, бо калі прадаць “Белтрансгаз”, чым гандлявацца потым?

Гэта вельмі складаная здзелка. Беларускі бок хоча завязаць гарантыі і транзітных паставак, і паставак праз беларускую газатранспартную сістэму, бо пакуль беларуская транзітная труба запоўнена газам толькі на трэць.

Тым больш што бакі тройкі дамовіліся, што выйдуць на роўнадаходныя цэны на прыродны газ да 2015 года. Беларусь ужо перайшла і таму яна мае нагоду нейкім чынам патрабаваць для сябе гэтыя скідкі. А прыватызацыя "Белтрансгазу" — гэта асобная тэма, і за гэты Беларусь хоча атрымаць асобныя дывідэнды. Але на гэта расійскі бок пакуль што не ідзе. Для расійскага боку важна не проста трымаць ва ўласнасці, але і прымаць рашэнні па кіраванні.  

Еўрарадыё: Як на звычайных людзях адаб’ецца тое, што газ будзе па сярэднееўрапейскіх коштах?

Таццяна Манёнак: Пакуль што мы самі не ведаем, ці будзе гэты кошт сярэднееўрапейскім. Але сярэднееўрапейскі кошт даволі высокі. Увогуле на еўрапейскім рынку канкурэнцыя і там тэндэнцыя да зніжэння кошту. Да таго ж каэфіцыенты — гэта таксама нейкая паблажка. Тым не менш трэба казаць, што ў любым выпадку гэты танны газ гэта не вельмі добра для беларускай эканомікі. Бо калі ён дарагі — гэта прымушае беларускі ўрад думаць пра рэструктурызацыю эканомікі, пра рэформы, пра альтэрнатыву. Таму што ў любым выпадку “Газпрам” — гэта манапаліст.

Як мы бачым на прыкладзе Украіны, якая сур’ёзна задумалася сёння аб альтэрнатыве, і хутка аб’явіць тэндэр на праект пабудовы тэрмінала па звадкаванаму газу. Беларусь туды таксама запрасілі, праўда пакуль няма афіцыйнага адказу. Трэба думаць пра альтэрнатыву.

Манапаліст, якім з’яўляецца “Газпрам”, будзе толькі падвышаць кошт, нягледзячы на тое, што ў Еўропе кошт газу зніжаецца. Еўрапейскія кампаніі патрабуюць перагляду нават самой формулы, і беларускаму боку тут выдатна дапамагае гандаль еўрапейскіх кампаній з газпрамам і сітуацыя ва Ўкраіне.

Еўрарадыё: Навошта нам трымацца за “Белтрансгаз”, можа хай “Газпрам” забярэ тую трубу?

Таццяна Манёнак: Што значыць — забярэ? Проста так гэта не бывае. Трэба мець на ўвазе, што ў Беларусі дзве трубы.  Не толькі беларуская труба, але яшчэ і Ямал-Еўропа, якая пракачвае 33 мільярды кубоў на замежны рынак, ў той час як беларуская труба толькі каля 14. Відавочна, што гэта нейкім чынам несправядліва і гандаль тут мае рацыю. Тым больш што ні ў воднай краіне “Газпрам” не з’яўляецца ўладальнікам газатранспартнай сістэмы. А Ямал-Еўропа — калі ласка. А гэта самая танная, самая аптымальная лагістыка паставак прыроднага газу на еўрапейскі рынак.

Таму гандаль апраўданы і трэба гандлявацца. Тым больш улічваючы тэндэнцыі на сусветных рынках. Мы бачым, Літва, яна наогул  прымае адваротнае рашэнне і Украіна таксама. Але Беларусі трэба сапраўды думаць пра альтэрнатыву.

Вось летась актыўна абмяркоўвалася магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у тэрмінале звадкаванага газу. Калі б сапраўды Беларусь пайшла па гэтым шляху, то ёй значна лягчэй было б сёння весці перамовы і выгандляваць больш танны газ. І канечне ж думаць пра рэформы, пра рэструктурызацыю сваёй эканомікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі