Вы тут

Экс-футбаліст хацеў правесці дагаворны матч паміж "Нафтанам" і "Лакаматывам"

Футбольны мяч / mediasat.info

УСК па горадзе Мінску і ГУБАЗіК выявілі спробу паўплываць на вынікі матча чэмпіянату Беларусі па футболе "Нафтан" — "Лакаматыў". Матч быў прызначаны на 29 жніўня.

За спробу подкупу прафесійнага гульца затрыманы 44-гадовы ўраджэнец Магілёва.

Мужчына, у мінулым сам прафесійны футбаліст, абяцаў спартсмену некалькі тысяч даляраў за патрэбны вынік матча.

Аднак аператыўнікі затрымалі экс-футбаліста. Цяпер яны выяўляюць іншых удзельнікаў злачыннай схемы.

Каментар аператыўнага супрацоўніка ГУБАЗіК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.