Дзяўчына ўзяла шлюб з... сабакам (відэа)

Як піша брытанскае выданне The Daily Mirror, Манглі Мунда, 18-гадовая жыхарка адной з вёсак, вырашыла ўзяць шлюб з бяздомным сабакам па мянушцы Шэру. На вяселле яго прывезлі на аўтамабілі.

Адзначаецца, што прычынай такога вяселля сталі чары нейкага варажбіта. Нібыта, каб дзяўчына ўзяла шлюб з мужчынам, не толькі яе, але і ўсю вёску чакала б няшчасце. Цяпер Манглі Мундзе давядзецца пажыць некалькі месяцаў з сабакам, пасля чаго савет вёскі дазволіць ёй выбраць сабе мужчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі