Вы тут

Дзяржкантроль просіць мінчукоў расказаць пра якасць паслуг ЖКГ

minsknews.by

Камітэт дзяржкантролю 9 верасня запусціў на сваім сайце апытанне жыхароў Мінска наконт працы сістэмы ЖКГ. КДК хоча праверыць, наколькі эфектыўна камунальнікі выкарыстоўваюць бюджэтныя, пазабюджэтныя і іншыя сродкі, вылучаныя на ўтрыманне і капрамонт жылых дамоў Мінска і на ўтрыманне прыдамавых тэрыторый.

Дзяржкантроль прапануе мінчукам адказаць на 11 пытанняў: пра якасць капрамонту жылых дамоў і бягучага рамонту пад'ездаў, уваходных груп; пра санітарнае ўтрыманне прыдамавой тэрыторыі і пад'ездаў у жылых дамах; пра працу ліфтаў; пра адпаведнасць нарматывам тэмпературы паветра і гарачай вады ў кватэрах; пра тэрміны і якасць выканання заявак і інш.

Інтэрнэт-апытанне завершыцца 31 кастрычніка.