Дзярждэп ЗША: У Беларусі па-ранейшаму абмяжоўваецца свабода веравызнання

У дакладзе адзначана, перадае БелаПАН, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе рэлігійную свабоду, але іншыя законы і ўладная палітыка яе абмяжоўваюць.



Дакумент канстатуе, што беларускія ўлады выбарачна і адвольна аказваюць ціск на рэлігійныя групы, што прывяло да самацэнзуры іх чальцоў. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, урад выкарыстоўваў палажэнні закона аб рэлігіі, каб перашкаджаць ці прадухіліць дзейнасць любых рэлігійных груп, акрамя Беларускай праваслаўнай царквы. Закон абмяжоўвае магчымасці рэлігійных груп забяспечваць рэлігійную адукацыю, а таксама свабодна распаўсюджваць рэлігійную літаратуру.



Акрамя таго, адзначаецца, што ўлады пераследавалі і штрафавалі чальцоў некаторых рэлігійных груп.



Фота — libertyoffaith.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі