Дзярждэп ЗША: Лукашэнка будзе сутыкацца з "мерамі сур'ёзнай адказнасці"

Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку пра "меры сур'ёзнай адказнасці", з якімі будуць сутыкацца ён і Беларусь. У выпадку, калі і далей афіцыйны Мінск працягне супрацоўніцтва з Уладзімірам Пуціным у яго агрэсіі супраць Украіны. Прэс-сакратар Дзярждэпа ЗША Нэд Прайс на брыфінгу падкрэсліў, што Лукашэнка "звязаў свой лёс з прэзідэнтам Пуціным", насуперак волі беларускага народу.

"Рэжым працягвае жорстка падаўляць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі", — заявіў Прайс. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка дзейнічае "супраць інтарэсаў свайго народу, каб выслужыцца перад Масквой і застацца ля ўлады". Пры гэтым Беларусь працягвае губляць самастойнасць і трапляе ва ўсё большую залежнасць ад РФ.

У Дзярждэпе ЗША нагадалі пра санкцыі, якія ўжо былі ўведзеныя супраць афіцыйнага Мінска за яго дзеянні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.