Дзярждэп гатовы перадаць $250 тысяч за "выкрыццё дэзінфармацыі з Расіі"

Статуя Свабоды / planetofhotels.com
Статуя Свабоды / planetofhotels.com

Бюро па міжнародных сувязях з грамадскасцю Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі мае намер перадаць грант на "выкрыццё расійскай дэзінфармацыі ў галіне аховы здароўя". У пятніцу, 22 траўня, на сайце grants.gov з'явілася інфармацыя пра гэты конкурс. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня.

Сума гранта складзе 250 тысяч долараў ЗША. Дзярждэп мае намер перадаць гэтыя грошы арганізацыі, у якой ёсць вопыт аналізу процідзеяння расійскай дэзінфармацыі. Пераможца конкурсу павінен будзе апублікаваць справаздачу аб расійскіх і "савецкіх" кампаніях дэзінфармацыі, якія маюць дачыненне да здароўя.

Пасольства Расіі ў Вашынгтоне раскрытыкавала гэтую ініцыятыву. У паведамленні дыппрадстаўніцтва пазначана: "Нават у перыяд цяжкай глабальнай эпідэміі, калі мы — і Расія, і ЗША — губляем тысячы грамадзян, і ўсе павінны былі б згуртавацца, намаганні накіраваны на пошук знешняга ворага", якога мяркуецца поўнасцю або часткова абвінаваціць у недапрацоўках уласных уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі