Дзмітрыеў: Раўкоў дапускае адключэнне інтэрнэту ў Беларусі

Дзмітрыеў: Раўкоў дапускае адключэнне інтэрнэту ў Беларусі

Па словах сакратар Савета бяспекі Андрэя Раўкова, баевікі мэтанакіравана пагражалі масавым мерапрыемствам. Пра гэта журналістам распавёў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў пасля сустрэчы ў Цэнтрвыбаркаме.

"Складана ставіць пад сумнеў словы сакратара Савета бяспекі. Але мне не хапіла вялікага кавалка інфармацыі, каб зразумець, што адбываецца. Калі ў краіне ходзяць 170 чалавек, то дзе закрытыя гарады? /.../ Калі нам кажуць, што пад Псковам і Невелем фармуюцца яшчэ групоўкі, то калі мы пабачым ноту МЗС Беларусі на адрас Расіі?" — заявіў кандыдат у прэзідэнты. 

Па словах Раўкова, якія пераказаў Дзмітрыеў, затрыманыя баевікі даюць розныя паказанні. Некаторыя, маўляў, кажуць, што прыехалі ў Беларусь рабіць рэвалюцыю. Пры гэтым ГРУ і ФСБ не інфармавалі беларускі бок, што гэтая група павінна прыехаць у Беларусь.

Дзмітрыеў задаў Раўкову пытанне,як будзе арганізаваная бяспека людзей, калі 9 жніўня яны выйдуць на плошчу з мірным пратэстам. Ён падкрэсліў, што гэтыя пратэсты ніяк не звязаныя з намерамі кандыдатаў у прэзідэнты. Але такая сітуацыя паўтараецца пасля кожных прэзідэнцкіх выбараў. "Спадзяюся, што адказ гэты мы яшчэ атрымаем", — дадаў палітык. 

Таксама кандыдат у прэзідэнты спытаўся, ці могуць у Беларусі адключыць інтэрнэт. Раўкоў не выключыў такую магчымасць, калі ўзнікне пагроза нацыянальнай бяспецы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі