Дзіцячы конкурс "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Беларусі

Дзіцячы конкурс "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Беларусі

У 2018 годзе міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" адбудзецца ў Беларусі. Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС), паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. У адрозненне ад дарослага "Еўрабачання" краіну-гаспадыню дзіцячага конкурсу выбірае сам ЕВС. 

Шоу пройдзе ў Мінску ў лістападзе наступнага года. Арганізатарам і каардынатарам дзіцячага "Еўрабачання 2018" будзе Белтэлерадыёкампанія, бо гэта адзіны ў нашай краіне сябар ЕВС.

Беларусь ужо станавілася краінай-гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання": у нашай краіне гэты конкурс праходзіў у 2010 годзе. 

У дзіцячым "Еўрабачанні" Беларусь удзельнічае з часу яго заснавання — з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк, якая заняла чацвёртае месца. Двойчы беларускія спевакі выйгравалі гэты конкурс: у 2005 годзе — Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". 

На фінале дзіцячага "Еўрабачання-2017", якое пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі, нашу краіну прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі