Джымі Пэйдж адмовіўся ад зоркі на Алеі Славы

Гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж адмовіўся падтрымаць кампанію па размяшчэнні зоркі гурта на знакамітай Алеі Славы ў Галівудзе. З ідэяй закладкі зоркі выступіў адзін з адданых прыхільнікаў Led Zeppelin Рокі Дзікерсан, перадае NME.com. Пасля наведвання рэюніён-канцэрту гурта 10 снежня 2007 году ў Лондане каліфарніец Дзікерсан напісаў кожнаму з удзельнікаў калектыва ліст, у якім спытаў дазволу на вылучэнне іх у кандыдаты на ўзнагароду. Але Джымі Пэйджа такая ідэя чамусьці не натхніла.

«Джымі папрасіў мяне падзякаваць Рокі Дзікерсану за цікавасць да каманды і перадаць, што не можа падтрымаць гэтую кампанію», - кажа прэс-сакратар Пэйджа.

Фота: www.gloss.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі