Джон Бон Джові просіць пахаваць яго пад песню The Beatles

Амерыканскі музыка Джон Бон Джові папрасіў, каб яго пахавалі пад кампазіцыю The Beatles "In My Life", паведамляе DigitalSpy.  Па словах музыкі, ён лічыць гэту песню, якая выйшла ў 1965 годзе, ідэальнай для жалобнай цырымоніі. "Напрамілы бог, рабяты, я ж буду мёртвым, і я не хачу, каб хтосьці весяліўся ў дзень майго пахавання", - растлумачыў Бон Джові.

Нагадаем, песня The Beatles "In My Life" была напісана Джонам Ленанам у сааўтарстве з Полам Макартні. Пасля рэлізу кампазіцыі Ленан прызнаўся, што напісаў "In My Life" з парады брытанскага журналіста Кенэта Алсапа, які парэкамендаваў яму напісаць песню пра дзяцінства. Джон Ленан назваў "In My Life" першай сур'ёзнай і спелай кампазіцыяй, якую ён напісаў.

Паводле lenta.ru
Фота: loyalkng.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі