Джоан Роўлінг раздасць аматарам Гары Потэра 1,7 тысячы аўтографаў за ноч

Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг падпіша ў ноч на 21 ліпеня 1,7 тысячы сваіх суперпапулярных кніг пра Гары Потэра. Мерапрыемства стартуе апоўначы, якраз тады, калі ў продажы з’явіцца заключная, сёмая па ліку кніга аб прыгодах Гары Потэра і яго сяброў. Усе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатную і падпісаную кнігу «Гары Потэр і ракавыя мошчы», калі зарэгіструюцца на сайце яе выдаўца ў Вялікабрытаніі. Праўда, калі жадаючых будзе зашмат, з іх ліку адбяруць 1,7 тысячы шчасліўчыкаў. Пасля выпадковым чынам з іх выбяруць 500 чалавек, якія змогуць патрапіць на «начныя чытанні» Роўлінг.
 
Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі