Джамала: У Naviband ёсць энергія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць

Джамала: У Naviband ёсць энергія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць

19 красавіка ў віленскай канцэртнай зале Compensa выступіць пераможца "Еўрабачання-2016" Джамала. Вялікі сольны канцэрт стане паўнавартаснай абкаткай новай праграмы "I Believe in U", якую спявачка прадставіць 12 траўня ў Кіеве, а затым павязе ў ЗША.  

У межах канцэрта ў Вільні, куды запрашаюцца беларускія прыхільнікі, Джамала выканае песні з альбома "1944", які летась выпусціла кампанія  Universal, а таксама лепшыя песні. Суправаджацца шоў будзе ўражваючымі відэапраекцыямі.


Джамала перамагла на "Еўрабачанні -2016" з песняй "1944" пра дэпартацыю крымскіх татараў, якую праспявала на англійскай і крымска-татарскай мовах. У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё Джамала выказала думку, што перамагчы конкурус можна з песняй на любой мове. І ў цяперашніх прадстаўнікоў Беларусі на "Еўрабачанні" Naviband ёсць для гэтага ўсе шанцы:


"Naviband ― вельмі мілыя, яны робяць музыку ў сваім настроі, у сваім духу. Мне падаецца, няма правіла для перамогі. Але перамога дакладна немагчыма без неверагоднай харызмы і груву, якія мусяць быць і ў песні, і ў выканаўцы. У Naviband ёсць менавіта тое, што прымушае іх слухаць ― гэта энергія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць", ― мяркуе Джамала.


Поўную версію інтэрв'ю з Джамалай пра яе новую праграму, фішкі і "палітычнасць" "Еўрабачання" і цяперашнюю ўкраінскую культуру чытайце на нашым сайце ўжо ў панядзелак. 

Квіткі на канцэрт Джамалы каштуюць ад 21 да 46 еўра. Продаж на сайце Bilietai.lt.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі