Дзень Волі ― шэсце ці вялікі канцэрт?

Дзень Волі ― шэсце ці вялікі канцэрт?

Аргкамітэту па святкаванні стагоддзя БНР у адказ на іх заяўку з Мінгарвыканкама паступіла неафіцыйная прапанова наконт змены фармату мерапрыемства. Нібыта ўлады прапануюць арганізатарам адмовіцца ад шэсця на карысць магчымасці правесці вялікі канцэрт і мітынг альбо ля Опернага тэатру, альбо ў скверы Янкі Купалы.

Ці сапраўды ёсць што і з кім абмяркоўваць перамоўшчыкам ад аргкамітэта па святкаванні стагоддзя БНР? Якія падводныя камяні могуць быць на шляху згоды з негалоснай прапановай аргкамітэта Мінгарвыканкамам па змене запланаванага фармату святкавання? Што трэба зрабіць, каб адсвяткаваць Дзень Волі годна?

На гэтыя ды іншыя пытанні наконт верагоднага фармату святкавання стагоддзя БНР 25 сакавіка ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Віталём Рымашэўскім і грамадскім дзеячам, заснавальнікам крамы symbal.by Паўлам Белавусам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі