Дзень народзінаў у палоне ХАМАС: гісторыі вызваленых ізраільцянаў

Адна х сем'яў, вызваленая з палону ХАМАС

Адна х сем'яў, вызваленая з палону ХАМАС / YONI ASHER

Трынаццаць палонных атрымалася вызваліць Ізраілю з палону ХАМАС, піша BBC.

“Мы скончылі вяртанне першых з нашых закладнікаў. Дзеці, іх маці і іншыя жанчыны. Кожны з іх — гэта цэлы свет”, — сказаў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Ён паабяцаў сем'ям, якія ўсё яшчэ чакаюць сваіх блізкіх дадому, што Ізраіль мае намер вызваліць усіх закладнікаў.

 

Каго выратавалі ў гэту пятніцу?

Маладая жанчына Доран Кац Ашэр і дзве яе дачкі — чатырохгадовая Раз і двухгадовая Авіў. Яе муж, Ёони Ашэр, сказаў, што не будзе святкаваць датуль, пакуль у Ізраіль не вернецца апошні з выкрадзеных ХАМАСам палонных.

“Сем'і выкрадзеных — гэта не плакаты, гэта не лозунгі, гэта рэальныя людзі. І з сённяшняга дня яны мая новая сям'я, і я паклапачуся і зраблю ўсе, каб апошні з выкрадзеных вярнуўся дадому”, — сказаў ён.

Тэрарысты таксама вызвалілі 78-гадовую Маргаліт Мозас. Яна перажыла рак, а 7 кастрычніка тэрарысты выкралі яе з кібуца Нір Оз.

З таго ж кібуца ХАМАС выкраў — і зараз вызваліў — Даніэле Алоні і яе шасцігадовую дачку Эмілію. У апошнім паведамленні, якое Даніэле адправіла сям'і, яна казала, што “у доме тэрарысты” — і баялася, што яны з дачкой не выжывуць.

Сярод вызваленых таксама 78-гадовая Руці Мандэр, 54-гадовая Кэран Мундэр і яе сын Ахад. У Газе Ахаду споўнілася 9 гадоў. Іх усіх выкралі з Нір Оз.

“Зараз мы збіраемся зладзіць для яго вялікае свята з усімі сябрамі і сям'ёй. Я не ведаю, як дзевяцігадовае дзіця ачуньвае, вярнуўшыся пасля 50 дзён знаходжання ў руках тэрарыстычнай арганізацыі. Спадзяюся, у яго ўсе добра”, — кажа адзін з членаў сям'і Ахада.

Ізраіль змог дамагчыся вызвалення таксама Даніэле Алоні і яе пяцігадовай дачкі Эміліі.

Сярод вызваленых таксама 11 замежнікаў.

 

Прыпыненне агню

ХАМАС захапілі закладнікаў 7 кастрычніка і ўтрымвалі ў сектары Газа. Вызваленне адбылося пасля прыпынення агню ў выніку складзенай угоды паміж Ізраілем і ХАМАС.

Ізраіль вызваліў з турмаў 39 палесцінскіх зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі