Дзень горада адзначылі 300 тысяч чалавек
У святочных мерапрыемствах з нагоды 940-годдзя Мінска, якія праходзілі ў горадзе 8 верасня, прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. Па звестках міліцыянтаў, увечары сведкамі святочнага феерверка каля стэлы "Мінск — горад-герой" стала каля 200 тысяч чалавек. Днём найбольшая колькасць людзей была адзначана ў скверы па праспекце імя газеты "Праўда" (3,5 тысяч), парках 900-годдзя Мінска (3 тысячы), 60-годдзя Кастрычніка (3 тысячы) і імя Грэкавай (2 тысячы).
У ахове грамадскага парадку 8 верасня ўдзельнічалі больш за 1100 міліцыянтаў і 500 салдат унутраных войскаў. Падчас святкаванняў па медыцынскую дапамогу звярнулася каля 50 чалавек, яшчэ 40 чалавек былі дастаўленыя ў медвыцвярэзнік.
БелаПАН