Дзеці з беларускіх вёсак пасля адмены льготаў ходзяць у школы пешшу

Адмена ў Беларусі льготаў закранула школьнікаў з вёсак, якія навучаюцца ў школах суседніх населеных пунктаў. Раней яны бясплатна ездзілі на заняткі на рэйсавых аўтобусах.  Пасля адмены льготаў бацькоў супакойвалі, што дзеці змогуць бясплатна ездзіць “на аўтамабільным пасажырскім транспарце рэгулярнага міжгародняга спалучэння ў перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня”.

А на аўтавакзалах з’явіліся аб’явы, што бацькі мусяць купіць сваім дзецям праязныя квіткі на прыгарадны транспарт. А менавіта на ім бясплатна і ездзілі хлопчыкі ды дзяўчынкі, на міжгародніх аўтобусах – вельмі рэдка.

У некаторых раёнах, як напрыклад у Камянецкім Брэсцкай вобласці, міжгародніх рэйсаў зусім няма, таму мясцовыя дзеці праехаць бясплатна не змогуць. Тым часам, як паведамляе газета “Вечерний Брест”, усё больш школьнікаў сталі хадзіць пешшу.