Дзе і як беларусам адзначыць Дзень Волі? Вялікая афіша

Дзе будуць святкаваць Дзень Волі?

Дзе будуць святкаваць Дзень Волі? / t.me/motolkohelp

25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — першая незалежная беларуская дзяржава.
Еўрарадыё паглядзела, дзе і як збіраюцца адзначаць 106 гадавіну з дня абвяшчэння БНР.

Беларусь

Адзначыць Дзень Волі ў Беларусі наўрад ці ўдасца: сілавікі пераследуюць не толькі за нацыянальныя сімвалы, але і любыя спробы правесці "непажаданае" мерапрыемства.

Але выйсце ёсць. Каманда БНР-100 арганізоўвае вялікую анлайн-трансляцыю на YouTube-канале "Годна". Пачатак — а 19:00 паводле мінскага часу.

Где и как белорусам отметить День Воли? Большая афиша
Анлайн-святкаванне Дня Волі / Bnr106.info

Мерапрыемства будзе складацца з двух блокаў: музычнага і пазнавальнага. На канцэрце выступяць гурты J:mors, Naviband, Šuma, Nochy, Dzieciuki і Volski. Вядоўцамі выступяць прадстаўнік каманды "Годна", TikTok-блогерка Ліза Ветрава і тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі.

Варшава

Асноўныя мерапрыемствы тут пройдуць 24 сакавіка — марш і мітынг-канцэрт, у ім возьмуць удзел Піт Паўлаў, гурт Dzieciuki, The Superbullz, Atesta, Belarusian Truestory і іншыя. Пачатак у 14:00 на плошчы Трох Крыжоў, фінал адбудзецца на Замкавай плошчы, там жа пройдзе і канцэрт.

Дарэчы, BYSOL абвясціў збор у падтрымку арганізатараў акцыі.

Акрамя гэтага, 23 сакавіка ў 13:00 па адрасе Kryniczna 6 з лекцыяй пра "Гістарычнае значэнне і ролю БНР" выступіць Зянон Пазняк.

24 і 26 сакавіка "Хор вольных беларусаў" сумесна з лялечным тэатрам "Батлейка+" прадставяць праграму "У пошуках краіны Жаданай". Арганізатары запрашаюць усіх па адрасе Puławska 114.

Кракаў

Беларуская дыяспара пачне тут сваю праграму ў суботу адкрыццё выставы мастачкі Наталлі Борд.

У Дзень Волі беларусы збяруцца на Плошчы вялікай арміі Напалеона, адкуль пачнецца марш да цэнтральнай плошчы, а крыху пазней у Chicago Bar выступіць гурт Teleport.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі