Дыверсанты абстралялі людзей у Марыупалі: ёсць забіты (відэа)

Як інфармуе censor.net.ua, затрымаць дыверсантаў не ўдалося. Баевікі паранілі 15-гадовага падлетка, які ехаў па полі на ровары. З раненнем у галаву пацярпелага шпіталізавалі ў гарадскі шпіталь №5. Яго стан быў вельмі цяжкім.

Таксама быў паранены 36-гадовы работнік камбіната "Азоўсталь", які падвозіў ваду на блокпост. Мужчына быў паранены ў сцягно.

Акрамя таго, пры абстрэле быў забіты 20-гадовы баец Нацгвардыі.

Паведамляецца таксама, што дыверсійная група на аўтамабілі "Газель" ездзіла па вул. Таганрогскай і з мінамёта абстрэльвала прыватныя дамы. Некалькі з іх былі разбураныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі