Двухгадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ у Брэсце

Двухгадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ у Брэсце

У ДТЗ у Брэсце атрымаў траўмы двухгадовы хлопчык, паведамляе gaibrest.by.

Інцыдэнт адбыўся 5 лістапада ў 11:40 на вуліцы Ковельскай. "Додж Караван", якім кіраваў 36-гадовы жыхар Маларыты, пры абгоне на скрыжаванні ўрэзаўся ў свідравальна-кранавую машыну, якая ехала ў спадарожным напрамку і рабіла левы паварот. За рулём грузавога аўто быў 52-гадовы брэстаўчанін. 

Двухгадовы сын кіроўцы "Доджа Каравана" быў шпітадізаваны з траўмамі ў Брэсцкую дзіцячую абласную лякарню. ДАІ адзначае. што хлопчык ехаў без дзіцячага крэсла. 

Двухгадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ у Брэсце
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі