Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі
![Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/parecca_internat.jpg.webp?itok=LiOsasgl)
Дваіх падлеткаў-сірот з Гродзенскага раёна, якія зніклі ў пятніцу позна ўвечары, знайшлі жывымі і здаровымі. 9-класнікі з Парэчскай школы-інтэрнату для сірот знойдзеныя ў Гродне. Пошукамі займалася міліцыя сумесна з атрадам “ЦэнтрСпас”.
Як перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, хлопцы распавялі, што ім захацелася развеяцца і яны пайшлі гуляць за тэрыторыю інтэрната. Яны прайшлі амаль 40 кіламетраў пешшу ўздоўж чыгункі. Пераначавалі падлеткі ў адным з закінутых будынкаў. Затым яны пайшлі гуляць па Гродне, а калі вырашылі вяртацца назад у інтэрнат, іх знайшлі.
Хлопцаў даставілі ў навучальную ўстанову.