Вы тут

Домрачава і Б'ёрндален — у "Ліверпулі" (відэа)

Б'ёрндален, Домрачава і Клоп / instagram.com/oleeinarbjorndalen

Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален пабывалі ў "Ліверпулі". Знакамітыя біятланісты наведалі трэніроўку англійскага суперклуба, які цяпер лідыруе ў Прэм'ер-лізе. Домрачава і Б'ёрндален пазнаёміліся з галоўным трэнерам каманды Юргенам Клопам.

"Уражлівы дзень!напісала Дар'я ў Instagram. — Я нават і не марыла пабываць на трэніроўцы аднаго з лепшых спартыўных клубаў свету. Толькі наперад, "Ліверпуль"!".