Вы тут

У Мінску эвакуявалі Дом друку — там знайшлі прадмет, падобны да снарада

Дом друку / БЕЛТА

У Мінску 9 жніўня падчас рамотніных работаў у Доме друку (праспект Незалежнасці, 79) рабочыя знайшлі прадмет, падобны да снарада. Гэтую інфармацыю паведаміла ў сацсетках прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

З будынка эвакуявалі людзей. На месцы здарэння працавала сапёрна-піратэхнічная група. 

У 15:47 прэс-служба сталічнай міліцыі паведаміла, што выбуховых прадметаў не выяўлена, жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае.