Долар вырас на 45 рублёў, еўра — на 80

Долар вырас на 45 рублёў, еўра — на 80

У аўторак, 27 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, долар падаражаў на 45 рублёў — да 17 358, еўра вырас на 80 рублёў — да 19 189, расійскі рубель патаннеў з 276,87 да 273,17.

Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют умацаваўся на 0,33%

Нагадаем, што ў панядзелак, 26 кастрычніка курс долара вырас на 55 рублёў — да 17 313, еўра патаннеў на 76 рублёў — да 19 109, расійскі рубель патаннеў з 278,71 да 276,87 беларускага.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі